19 жніўня 2022 года у музеі “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” адбыўся тэматычны семінар па гісторыі адукацыі і вучэбнага кнігавыдання Беларусі «Вучэбная кніга – гісторыка-педагагічны і культурны сімвал Беларусі». Удзельнікамі мерапрыемства сталі слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Педагагічная дзейнасць спецыялістаў”.

Экспазіцыя музея дазволіла педагогам азнаёміцца з вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды. Была адзначана сістэмнасць і глыбіня экспазіцыі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі педагагічныя часопісы выхаваўчай накіраванасці, якія выдаваліся ў XIX – пачатку XX стст.: «Адукацыя», «Сям'я і школа», «Навучанне і выхаванне», «Веснік выхавання» і іншыя. Педагогі звярнулі ўвагу на традыцыйна ўсвядомленую беларускай адукацыяй значнасць сямейнага выхавання падрастаючага пакалення. Высокую ацэнку атрымала таксама прадстаўленне ў музеі навуковай і метадычнай літаратуры па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

У кнізе водгукаў музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ ім. М. Танка пакінулі запіс: “Выказваем падзяку за магчымасць прыняць удзел у такім цікавым і займальным семінары. Веды, атрыманыя падчас мерапрыемства, будуць спрыяць больш глыбокаму разуменню педагагічнай думкі, гісторыка-культурных і сацыяльных працэсаў у гісторыі Беларусі”.

2022 08 22 musei 01   2022 08 22 musei 02