Выхаваць чалавека — складана, для гэтага трэба як мінімум самому заставацца чалавекам.
Гэта думка найбольш поўна адлюстроўвае змест суперфінала рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2023», які прайшоў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Пастаўлена апошняя кропка ў спаборніцкім марафоне, які доўжыўся амаль год. Чаго хаваць, кожны, хто дайшоў да рэспубліканскага фіналу і тым больш суперфіналу, хацеў бы стаць уладальнікам ганаровага звання, бо вельмі шмат было ўкладзена ў конкурс часу, маральных рэсурсаў і сіл! Да таго ж прафесійнае прызнанне важнае для кожнага педагога. Але канкурэнцыя надзвычай сур’ёзная... Калі ў фінальную частку ў кожнай прадметнай намінацыі выходзіць па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці і сталіцы (усяго 56 чалавек), то ў суперфінал праходзяць толькі пераможцы ў васьмі намінацыях. А «Настаўнікам года» можа стаць з іх толькі адзін…
Чытаць цалкам - ЗВЯЗДА