Па запрашэнні выдавецкага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Народная асвета" супрацоўнікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі наведалі вечар сямейнага чытання "Бацькоўскі дар", які адбыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і быў прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Эйсмант, Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, Міністр культуры Анатоль Маркевіч, намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін, а таксама акцёры тэатра і дэпутаты Парламента, якія зачыталі свае любімыя ўрыўкі з твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Арганізатары Вечара сямейнага чытання “Бацькоўскі дар” акцэнтавалі ўвагу прысутных на ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў і традыцый культурнага вольнага часу, павышэнні ролі кнігі і чытання ў выхаванні падрастаючага пакалення, фарміраванні багатага духоўнага свету дзяцей, умацаванні камунікацый бацькоў з дзецьмі і сувязей паміж пакаленнямі.
|
|
|