У ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі" ўзнагароджаны пераможцы VI Міжнароднага фестывалю прафесійнага педагагічнага майстэрства “Пазнанне ў сутворчасці”, удзельнікамі якога сталі 142 педагагічных работніка.

2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21

 
Фестываль накіраваны на рашэнне задач павышэння кваліфікацыі педагогаў, іх інтэлектуальна-творчае развіццё і інавацыйны падыход да арганізацыі адукацыйнага працэсу, пашырэнне актыўнай прафесійнай супольнасці.

2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21
2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21

 
У рамках фестывалю прайшоў вочны этап конкурсу праектаў па тэме “Адукацыйная падзея і яе роля ў развіцці асобы”. Канкурсанты павінны былі прадэманстраваць, што адукацыйная падзея можа быць не толькі практыка-арыентаванай, але і крэатыўнай: зрабіць тое, чаго яшчэ ніхто не рабіў. Таксама педагогі прэзентавалі стэндавыя даклады, абаранялі міні-даследаванні па прапанаваных тэмах, сталі ўдзельнікамі і гасцямі 26 майстар-класаў.

2022 12 21 2022 12 21 2022 12 21

 Дыпломамі I ступені фестывалю ўзнагароджаны намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 3 Пінска Валянціна Вядзерчык, якая абараняла праект па тэме “Слоўнікавы дыктант як адукацыйная падзея”, і настаўніца матэматыкі сярэдняй школы № 200 Мінска Вера Дронь з праектам “Метапрадметныя сувязі як сродак фарміравання ў вучняў цікавасці да матэматыкі”.

2022 12 21