12 чэрвеня 2024 года на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбыўся круглы стол «Васіль Быкаў. Шляхі і перспектывы даследавання і інтэрпрэтацыі творчасці: да 100-годдзя народнага пісьменніка Беларусі», арганізаваны навуковым і метадычным часопісам «Роднае слова». Сярод спікераў мерапрыемства быў і Вячаслаў Іванавіч Караткевіч, загадчык сектара суправаджэння нацыянальных даследаванняў якасці адукацыі і міжнародных даследаванняў якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Акадэміі адукацыі.
Вячаслаў Іванавіч прыняў удзел у абмеркаванні перспектыў даследавання і інтэрпрэтацыі літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі. Асаблівая ўвага звярталася на асаблівасці рэалізацыі яе выхаваўчага патэнцыялу ў працэсе праектнай дзейнасці на вучэбных занятках па беларускай літаратуры.