У дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія адукацыі» 27 мая 2024 года быў праведзены вебінар «Сустрэча з аўтарам вучэбных дапаможнікаў: пераказ як від выніковай атэстацыі навучэнцаў за перыяд навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі» для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, метадыстаў, якія курыруюць выкладанне прадметаў.
Гэта ўжо другая сустрэча ў гэтым навучальным годзе з Ганнай Міхайлаўнай Валочка, доктарам педагагічных навук, прафесарам, аўтарам вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, практычны матэрыял якіх накіраваны на фарміраванне ў вучняў аналітычных і аналітыка-сінтэтычных уменняў і навыкаў, пазнавальных інтарэсаў, уменняў і навыкаў самастойнай працы з вучэбным тэкстам.
Метадыст упраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі Чахлова Т.Ф. падкрэсліла, што матэрыял практыкаванняў вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове накіраваны на рэалізацыю міжпрадметных сувязей, фарміраванне інтэлектуальнай, духоўна-маральнай, камунікатыўнай, грамадзянскай культуры вучняў.
Вучэбныя дапаможнікі па беларускай мове разлічаны на творчае выкарыстанне настаўнікамі.
Аўтарам дапаможнікаў па беларускай мове Валочка Г.М. былі дадзены падрабязныя метадычныя рэкамендацыі ўдзельнікам мерапрыемства па напісанні пераказу на ўроках беларускай мовы як віду выніковай атэстацыі навучэнцаў за перыяд навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзельнікі мерапрыемства атрымалі адказы на многія пытанні і былі вельмі ўдзячныя навукоўцу.