21 мая 2024 года ў Акадэміі адукацыі адбыўся рэспубліканскі круглы стол «“Пра вайну, якой бы цяжкай яна ні была, трэба пісаць праўду…”: вывучэнне твораў пра Вялікую Айчынную вайну ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава)», арганізатарам якога выступіла лабараторыя гуманітарнай адукацыі.
Вочна-дыстанцыйна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі, метадысты, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі, настаўнікі з розных рэгіёнаў Беларусі.
На першай сесіі круглага стала былі абмеркаваны пытанні вывучэння твораў В. Быкава на ўроках літаратуры і мовы, прадстаўлены вопыт сучаснага прачытання твораў класіка беларускай літаратуры. Другая сесія была прысвечана ўвасабленню тэмы Вялікай Айчыннай вайны ў літаратуры і іншых відах мастацтва. Круглы стол завяршыўся дакладам вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі гуманітарнай адукацыі С.І.Колбышавай «Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім кінематографе» і праглядам фрагментаў фільма «Узыходжанне» (рэж. Л.Шапіцька), знятага паводле аповесці «Сотнікаў» В.Быкава.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства прапанавалі праводзіць круглы стол на рэгулярнай аснове з мэтай абмеркавання актуальных пытанняў вывучэння літаратуры.